Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Сморгонского райисполкома
Государственное учреждение образования
Вишневская средняя школа
Кожны высока адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя. Народныя святы і абрады садзейнічаюць далучэнню да розных відаў мастацтва, творчай дзейнасці і працоўных працэсаў. Патрэбна памятаць, што ў нашы дні няма натуральнага пераймання фальклору ад старэйшых. Таму ў той фальклор, які быў спрадвеку дарослым, дзяцей уводзяць штучна. Абавязкова трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дашкольнікаў, і не трэба вельмі падрабязна знаёміць іх з усімі святамі гадавога кола, толькі з тымі, якія будуць зразумелымі (гэта датычыцца і абрадавых дзеянняў, гульняў, танцаў, песняў, якія выконваюцца на тым ці іншым свяце).
Дзяцей трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі, якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сённяшнім эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне павінна ўлічвацца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а не штучна ўвайсці ў іх жыццё.
Стрэчанне ці грамніцы- гуканне вясны.
Гэта свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.
Масленка.
Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем.
Гуканне вясны.
Свята характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.
Саракі.
Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.
Камаедзіца.
Гэта свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.
Вялікдзень.
Свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага календара. На гэта свята сутракалі Новы год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.
Юр'я.
Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх: «Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня».
Зялёныя святкі.
Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.
Купалле.
Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы.
Жніво.
Свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Святкуюць з 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.
Пакровы.
Адзначаліся з 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэта свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.
Дзяды.
Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.
Зімовыя святкі.
Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту.
свернуть
Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне роднай мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы.
Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.
Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.
І ў першую чаргу кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, як святкавалі спрадвеку святы ў нашым краі.
А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба слухаць радыёперадачы і глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. А таксама вучыць размаўляць і сваіх дзяцей на роднай мове. Трэба чытаць ім казкі і вершы на беларускай мове. Трэба глядзець з імі разам беларускую калыханку.
Мы павінны вучыць сваіх дзяцей разумець і любіць сваю родную мову!
Заклікаем дзетак і бацькоў размаўляць
па-беларуску!
Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.
Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
свернуть
Паважаныя бацькі!
Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
Казкi беларускiя