Экскурсія "Жупраны-Кушляны - Смаргонь"
17.02.2024З мэтай азнаямлення з адметнымі рысамі беларускай культуры другой паловы 19 ст.для навучэнцаў Вішнеўскай сярэдняй школы была арганізавана экскурсія па маршруту Кушляны - Жупраны - Смаргонь. У музеі- сядзібе Францішка Багушэвіча "Кушляны" вучні мелі магчымасць убачыць першыя выданні самых вядомых твораў паэта:"Дудка беларуская" і "Смык беларускі"; рэчы, якія праменяць Багушэвічавай энергіяй: пісьмовы стол, некалькі крэслаў, рукапісы, родавыя медальёны сям'і.Сярод матэрыяльных аб'ектаў цікавасць выклікала амуніцыя ўдзельнікаў паўстання - кажух і зброя, з якой сяляне ішлі здабываць сабе свабоду.
Першыя экспанаты літаратурна- краязнаўчы музей Францішка Багушэвіча ў Жупранскай сярэдняй школе атрымаў з Ашмянскага краязнаўчага музея. Праз жыццё песняра навучэнцы змаглі спасцігнуць гісторыю Жупран, эпоху, якая нарадзіла вялікага паэта.
Навучэнцы наведалі таксама помнік і магілу Францішка Багушэвіча ў аг.Жупраны, а таксама помнік песняру беларускага народа ў г. Смаргонь.