Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Сморгонского райисполкома
Государственное учреждение образования
Вишневская средняя школа
Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Сморгонского райисполкома
Государственное учреждение образования
Вишневская средняя школа
Упраўленне адукацыі Смаргонскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“ Вішнеўская сярэдняя школа”
IX рэспубліканскі конкурс
на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня
Намінацыя “У імя міру і стварэння”
“ Да жывых агеньчыкаў роднага куточка”
Кіраўнік праекта : Капач Рамуальда Міхайлаўна,
педагог-арганізатар
2023
Для таго, каб патрыятызм быў моцным,
непахісным трэба, каб ён зыходзіў
з любові да сваёй маленькай радзімы –
роднага горада, роднай прыроды,
вёскі, яе людзей, краю.
І. Эрэнбург
АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА
Родная зямля – гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыве і гарманічна развіваецца як асоба. Толькі на аснове ўзвышанага пачуцця любові да Радзімы з'яўляецца адказнасць за яе магутнасць і незалежнасць, за захаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей грамадства, развіваецца годнасць асобы. Адным з найбольш эфектыўных сродкаў фарміравання патрыятызму і інтэнсіўнага ўключэння падрастаючага пакалення ў грамадскае жыццё з’яўляецца краязнаўчая работа. Яна ўзбагачае дзяцей ведамі пра родны край,пра людзей, якія тут жывуць і жылі, садзейнічае выхаванню любові да акружаючых і акружаючага, спрыяе фарміраванню міласэрнасці і патрыятызма.
Актуальнасць дадзенага праекта ў першую чаргу звязана з тым, што ўсё менш застаецца вясковых старажылаў, а значыць з'яўляецца неабходнасць абараніць бездапаможных людзей, якім усё часцей неабходна увага і дапамога, і разам з тым узнікае небяспека страціць назаўжды адметныя мясцовыя звычаі, абрады, рамёствы.
У пэўны час аказаць падтрымку прастарэламу , хвораму чалавеку, т і разам з тым не дапусціць знікнення спадчыны, а захаваць яе, стварыць новыя старонкі гісторыі нашага краю можна праз прадуктыўную сумесную дзейнасць моладзі і дарослых жыхароў, вучняў і іх бацькоў. Рэалізацыі задуманнага вельмі спрыяе шосты школьны дзень. У суботу многія жыхары вёскі маюць вольны час, гатовы сустрэцца з навучэнцамі і падзяліцца тым, што ведаюць самі. А навучэнца адначасова гатовымі будуць прыйсці на дапамогу і адначасова пазнаць ад пажылых людзей пра гісторыю і лёс нашага роднага краю.
Удзел у праекце прызваны садзейнічаць развіццю пачуцця міласэрнасці, неабходнасці клапаціцца пра людзей, якім неабходна дапамога, і тым самым прадаўжаць вывучэнне гісторыі роднага краю, абапіраючыся на мудрыя парады людзей, перажыўшых многае, развіццю творчага патэнцыялу навучэнцаў, іх цікавасці да гістарычнай і культурнай спадчыны Вішнеўскага краю, дазволіць стварыць умовы для выхавання ў навучэнцаў міласэрнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за сваю малую Радзіму.
Праект паспрыяе якасці выхавання і развіццю выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі.
МЭТА ПРАЕКТА: садзейнічаць фарміраванню грамадзянскіх і патрыятычных якасцей асобы на аснове дабрачыннай і краязнаўчай работы праз сумесную дзейнасць навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў і мясцовых жыхароў .
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА:
1.Выхоўваць у навучэнцаў неабходнасць у у бескарыслівай спагадзе адзінокім, прастарэлым.
2.Даведацца пра лёс таленавітых людзей Вішнева (паэтаў, мастакоў),даведацца пра мінулае малой Радзімы. Захаваць культурную спадчыну мясцовасці.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ: 01.09.2023-01.09.2021 гг.
УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА:
Ініцыятыўная група з прадстаўнікоў сферы адукацыі і культуры, вясковай грамадскасці
Мэтавыя групы:
- Вучні, іх бацькі, настаўнікі школы.
- Мясцовыя жыхары.
ЗМЕСТ І МЕХАНІЗМ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА
Работа арганізуецца ў шасці модулях:
1.“Мы ўсё можам- каму патрэбна дапаможам”
3.Блок-модуль “Падзеі вайны”
4.Блок-модуль «Прыродная спадчына»
5.Блок-модуль «Этнаграфія»
Блок модуль “Не пакінем у бядзе нікога”
Мэта: адрадзіць традыцыі дабрачыннасці і міласэрнасці, удасканаліць і і накіраваць навучэнцаў на самарэалізацыю асобы.
Задачы:заахвочваць моладзь у сацыяльную практык, звязаную з аказаннем сацыяльнай падтрымкі розным группам насельніцтва;фарміраваць у непаўналетніх маральна-этычныя якасці;даваць магчымасць праяўляць ініцыятыву і рэалізоўваць свой патэнцыял.
Асноўныя формы дзейнасці: аказанне пасільнай дапамогі састарэлым, захаванне памяці аб загінуўшых у гады вайны (навядзенне парадку каля помнікаў загінуўшым у в.Малінавая, аг.Вішнева) .
Чакаемы вынік: навучэнцы атрымаюць магчымасць адрадзіць лепшыя традыцыі дабрачыннасці, выхаваюць у сабе пачуццё дабрыні, бескарыслівасці, чуласці.
Блок-модуль”Летапіс родных мясцін”
Мэта: праз сумесную дабрачынную і даследчую работу навучэнцаў і бацькоўаднавіць і захаваць для нашчадкаў гісторыю малой Радзімы (сучаснага аграгарадка Вішнева Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці), імёны і гістарычныя здзяйсненні людзей, што праславілі край сваёй творчай і прафесійнай дзейнасцю, воінскімі і грамадзянскімі подзвігамі.
Задачы:наведваючы старажылаў, пажылых людзей з мэтай аказання ім пасільнай дапамогі, правесці адначасова і даследчую работу па гісторыі малой Радзімы, даведацца пра лёс таленавітых людзей роднага краю (паэтаў, мастакоў).
Асноўныя формы дзейнасці: правядзенне даследчай работы – вывучэнне навуковых крыніц, наведванне старажылаў, стварэнне відэафрагментаў, фотаздымкаў, прэзентацый.
Чакаемы вынік: навучэнцы атрымаюць новыя веды па гісторыі малой Радзімы, пра лёс таленавітых людзей роднага краю (паэтаў, мастакоў).
Даследчыя працы: ”Загадкі тапанімікі”, ”Нашы землякі”, “Святыні роднага краю”.
Блок-модуль “Падзеі вайны”
Мэта:далучэнне вучняў да навукова-даследчай працы праз вывучэнне гісторыі ваенных падзей на тэрыторыі аг. Вішнева.
Задачы: спрыяць развіццю цікавасці да ваеннага мінулага свайго рэгіёна.
Асноўныя формы дзейнасці: запіс успамінаў старажылаў; наведванне школьнага музея, дзейнасць па ўвекавечванню памяці воінаў-аднавяскоўцаў, правядзенне акцыі ”Абеліск”.
Чакаемыя вынікі: даследчая дзейнасць дасць магчымасць прасачыць падзеі мінулай вайны на тэрыторыі Вішнеўскага краю, даведацца пра подзвіг герояў, памяць якіх увекавечана на абеліску.
Даследчыя працы: “Вялікая Айчынная вайна”, “Подзвіг народа бессмяротны”.
Блок-модуль «Прыродная спадчына»
Мэта: прыцягненне педагогаў і навучэнцаў да дзейнасці па ахове аб'ектаў прыроднай спадчыны (у тым ліку асобных прыродныхэлементаў).
Задачы: пашырыць кола ведаў аб рацыянальным прыродакарыстанні; садзейнічаць фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі ў пытаннях аховы прыроды.
Асноўныя формы дзейнасці:практычная дзейнасць па ахове аб’ектаў прыроднай спадчыны, у тым ліку асобных прыродных аб’ектаў.
Чакаемыя вынікі: апісанне і афармленне экалагічных сцяжынак і экалагічных маршрутаў;падтрыманне парадку каля мясцовай крынічкі і Вішнеўскага возера.
Даследчыя работы:“Тайны нашага возера і лесу”, “Экалогія і чалавек”.
Блок-модуль «Этнаграфія»
Мэта: даследванне этнічных асаблівасцей рэгіёна.
Задачы: спрыяць развіццю культуры і побыту навучэнцаў праз знаёмства з народнымі традыцыямі і звычаямі; запісаць у старажылаў песні, легенды, паданні Вішнеўскага краю.
Асноўныя формы дзейнасці:запіс песень, легенд і паданняў; удзел у этнаграфічных святах і абрадах.
Чакаемыя вынікі: аформіць этнаграфічную экспазіцыю ў школьным краязнаўчым музеі.
Даследчыя работы: ”Народанасельніцтва”, “Фальклор”.
ПЛАН РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА
Падрыхтоўчы этап ( студзень 2023 – снежаь 2024 гг. ) |
||||||||||
№ |
Дзеянні |
Тэрмін |
Адказныя |
Вынікі |
Фактычныя выканаўцы |
|||||
3 |
Пасяджэнне ініцыятыўнай групы |
Верасень 2023 |
Пастарнак С.В. Капач Р.М. Загадчык Вішнеўскага ЦДК |
Удакладненная стратэгія дзейнасці |
Члены ініцыятыўнай групы |
|||||
2 |
Бацькоўскі сход. Прэзентацыя праекта |
Кастрычнік 2023 |
Капач Р.М. |
Зацікаўленасць прадстаўнікоў мясцовай супольнасці удзелам ў праекце |
Кіраўніцтва школы, члены ініцыятыўнай групы |
|||||
3 |
Круглы стол “Арганізацыя дзейнасці ў рамках праекта, размеркаванне абавязкаў, фарміраванне рабочых груп” |
Кастрычнік 2023 |
Кіраўніцтва праекта |
Удакладненне плана, стварэнне рабочых груп, размеркаванне абавязкаў |
Члены ініцыятыўнай групы, зацікаўленныя жыхары |
|||||
4 |
Анкетаванне “Мае адносіны да праекта “Крокі дабрыні” |
Кастрычнік 2023 |
Капач Р.М. |
Зацікаўленасць навучэнцаў мясцовай супольнасці удзелам ў праекце |
Члены ініцыятыўнай групы |
|||||
Асноўны этап (лістапад 2023 – жнівень 2024 гг.) |
||||||||||
№ |
Дзеянні |
Тэрмін |
Адказныя |
Вынікі |
Фактычныя выканаўцы |
|||||
1 |
Наведванне старажылаў , пажылых людзей, гутаркі-сустрэчы з аднавяскоўцамі “Раскажыце, калі ласка…” Абарона міні-праекта “Тут памяць крынічыць святая, жывая…”(даследчая дзейнасць) |
2 разы у месяц (праз суботу, ці па меры неаб ходнасці) Лістапад 2023 |
Кіраўнік рабочай групы |
Распрацоўка на аснове матэрыялаў міні-праекта маршруту экскурсіі па аграгарадку Вішнева, Наведванне старажылаў, гутаркі-сустрэчы з аднавяскоўцамі “Раскажыце, калі ласка…” |
Вучні X-XI класаў у ролі экскурсаво-даў, удзельнікі: вучні I-IX класаў, бацькі, аднавяскоў-цы.
|
|||||
2 |
Сустрэча з Анатолем Бяляўскім (нашым земляком) “Я лёсам звязаны з табою” |
Снежань2023 |
Кіраўнік рабочай групы |
Фотарэпартаж-прэзентацыя “Нашы землякі”
|
Вучні I-XIкласаў, аднавяскоў-цы, Вішнеўскі ЦДК |
|||||
3 |
Наведванне школьнага музея “Падзеі вайны ў фотаздымках і гісторыі” |
Снежань 2023 |
Кіраўнік рабочай групы |
Альбом “Вядомае і невядомае пра той жахлівы час” |
Вучні I-XI класаў, |
|||||
4 |
Сустрэча з Жураўлёвай Тарэзай Бенедыктаўнай
|
Студзень 2023 |
Кіраўнік рабочай групы |
Брашура “Успамінаюць землякі” |
Кіраўніцтва праекта,вучні V-XI класаў, бацькі, мясцовыя жыхары |
|||||
5 |
Фальклорны абрад “Сёмуха”
|
Сакавік 2023 |
Кіраўнік рабочай групы |
Прэзентацыя, сцэнарый свята |
Вучні I-VI класаў, Вішнеўскі ДК |
|||||
6 |
Добраўпарадкаванне прыазёрнай тэрыторыі. Паход выхаднога дня “Наша дзіўнае возера!” |
Красавік2020 |
Кіраўнік рабочай групы |
Выпуск памяткі “Правілы паводзін на вадзе” |
Вучні I-VI класаў, бацькі |
|||||
9 |
“Мой край, мая радзімая старонка” Працоўная акцыя па добраўпарад-каванню аграгарадка Вішнева, аказанню пасільнай дапамогі састарэлым)папутна –гутаркі аб мінулым). Акцыя “Жыві,наш лес!” |
Красавік 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Фотарэпартаж, добраўпарадкаваная тэрыторыя аграгарадка |
Вучні I-XI класаў, аднавяскоў-цы |
|||||
10 |
Абарона міні-пректа “Што ў назве тваёй?” |
Люты 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Брашура “Тапанімія майго краю” |
Вучні X-XI класаў, аднавяскоў-цы |
|||||
11 |
Прэзентацыя “Святыні вішнеўскай зямлі” |
Люты 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
прэзентацыя |
Кіраўніцтва праекта, вучні IX-XI класаў |
|||||
12 |
Майстар – клас “Сувеніры Вішнева” |
Сакавік 2020 |
Кіраўнік рабочай групы |
Матэрыялы майстар-класа |
Вучні V-XI класаў |
|||||
13 |
Фальклорны абрад “Калядны вечар” |
Снежань 2023 |
Кіраўнік рабочай групы |
Фотарэпартаж, сцэнарый свята |
Вучні IX-XI класаў, аднавяскоў-цы |
|||||
14 |
Абарона міні-праектаў “Мая радасць у бескарыслівасці” |
Студзень 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Прэзентацыя |
Вучні I-XI класаў, бацькі |
|||||
15 |
Даследчая канферэнцыя “Летапіс школы і роднага сяла” |
Люты 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Афармленне стэнда “Летапіс нашай школы”, “Летапіс маёй вёсачкі” |
Вучні VI-XI класаў, бацькі |
|||||
16 |
Віртуальны праект “Вішнева – аграгарадок майго будучага” |
Красавік 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Прэзентацыя |
Кіраўніцтва праекта, вучні X класа |
|||||
17 |
Сямейная сустрэча “Адзначым свята разам” |
Красавік 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Фотарэпартаж - прэзентацыя |
Кіраўніцтва праекта,вучні I-XI класаў, бацькі |
|||||
18 |
Свята ”Прыходзь, вясна, да нас!”(Гуканне вясны у аграгарадку) |
Сакавік 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Фотарэпартаж, сцэнарый свята |
Вучні I-XI класаў, аднавяскоў-цы, Вішнеўскі ДК |
|||||
19 |
Мерапрыемства “Вечар прафесійных дынастый” |
Красавік 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Альбом “Прафесійныя дынастыі Вішнева” |
Вучні I-XI класаў, бацькі |
|||||
20 |
Майстар-клас “І тчэ, забыўшыся, рука” |
Май 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Прэзентацыя |
Вучні I-VIII класаў, пакой гурткавой работы Вішнеўскі ДК |
|||||
21 |
Экскурсія “Вясковая хата Вішнева” |
Чэрвень 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Прэзентацыя “Знешні выгляд вясковай хаты” |
Вучні VII-VIII класаў, аднавяскоў-цы |
|||||
22 |
Экскурсія ў музей народных рамёстваў у Вішнеўскі ЦДК “Умелі нашы продкі” |
Ліпень 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Фотарэпартаж - прэзентацыя |
Вучні I-XI класаў, супрацоўнікі Вішнеўскага ДК |
|||||
Заключны этап (лістапад - снежань 2018) |
||||||||||
№ |
Дзеянні |
Тэрмін |
Адказныя |
Вынікі |
Фактычныя выканаўцы |
|||||
1 |
Творчая справаздача на адкрытай пляцоўцы. Квэст-гульня.Прэзентацыя праекта |
Жнівень 2024 |
Пастарнак С.В. Капач Р.М. |
Прэзентацыя вынікаў праекта “Да жывых агеньчыкаў роднага куточка” |
Кіраўніцтва праекта,вучні I-XI класаў, мясцовыя жыхары, Вішнеўскі ДК |
|||||
3 |
Прэзентацыя праекта “Крокі дабрыні” на сайце Вішнеўскай – сярэдняй школы |
Верасень 2024 |
Кіраўнік рабочай групы |
Старонка “Ля вытокаў роднага Вішнева” на сайце Вішнеўскай – сярэдняй школы”, водгукі гасцей старонкі |
|
|||||
4 |
Падвядзенне вынікаў праекта. Фестываль “Вішнеўскі край-людзі і факты ” |
Верасень 2024 |
Члены ініцыятыўнай групы. Кіраўнік рабочай групы |
Ацэнка якасці праекта, збор водгукаў |
Кіраўніцтва праекта,вучні I-XI класаў, мясцовыя жыхары, “Вішнеўская сярэдняя школа” |
|||||
ВЫНІК РЭАЛІЗАЦЫІ
У ходзе рэалізацыі праекта навучэнцы:
1.Выхаваюць у сабе лепшыя якасці дабрачыннасці, зразумеюць неабходнасць у бескарыслівай дапамозе адзінокім, прастарэлым, аддадуць дань павагі загінуўшым у в. Малінавая, аг. Вішнева;
РЭЗУЛЬТАТЫЎНАСЦЬ ПРАЕКТА
Матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя падчас работы над праектам, могуць быць выкарыстаны настаўнікамі-прадметнікамі (гісторыя, географія, беларуская мова, мастацтва), кіраўніком школьнага музея, класнымі кіраўнікамі, педагогам-арганізатарам, педагогам сацыяльным, бібліятэкарам, выхавальнiкамi дашкольнай адукацыі пры падрыхтоўцы да ўрокаў, факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў, выстаў і г.д.
У школьным гісторыка-краязнаўчым музеі створыцца этнаграфічная экспазіцыя.
Удзел у праекце“Да жывых агеньчыкаў роднага куточка”дазваляе вучням нашай школы словы "мы з глыбінкі" вымаўляць не са шкадаваннем, а з гонарам за сваю малую Радзіму і людзей, якія тут жывуць.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
свернуть