История учреждения образования

История школы

развернуть

Першыя звесткі пра школу ў в. Вішнева адносяцца да 1882 г., калі была адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1901г. пачала працаваць школа царкоўнай граматы, а з 1904 года– земскае народнае вучылішча. У 1930 годзе  польскія ўлады  ўзвялі школьны будынак, які захаваўся і сёння. Пасля уз’яднання Беларусі ў 1939 г. школа перайшла на беларускую мову навучання і стала сямігодкай. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі 7-гадовая школа адрадзілася ў в. Вішнева ў 1944 г., а ў 1954 г. была ўтворана Вішнеўская сярэдняя школа. У 1978 г. школа атрымала новы 2-павярховы будынак. Праектная магутнасць школы разлічана на 226 чалавек. Агульная плошча ўстановы 1885 м.

Вядомыя людзі–выпускнікі школы: Апанасовіч Аляксандра Эдмундаўна–дырэктар ДУА “СШ 32” г. Смаргонь;  Балыш Данута Феліксаўна–дырэктар ДУА “Жодзішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”;  Бяляўскі Анатоль Іванавіч–член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь;  Вештарт Генадзь Збігневіч–начальнік аддзела па рабоце з кадрамі і ідэалагічнай рабоце пракуратуры Мінскай вобласці;  Жураўлёў Аркадзь Трафімавіч–пісьменнік;  Лук’яненка Вольга Іванаўна–старшыня СВК “Солы”;  Пумпур Уладзімір Анатольевіч–кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце ДНУ “Інстытут тэхналогіі металаў нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”;  Чырыца Антон Эдуардавіч–начальнік Смаргонскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ;  Чырыца Валянцін Эдуардавіч–дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства “Смаргонская райплемстанцыя”.  

         Побач з вёскай Свяцілавічы знаходзіўся маёнтак Спягліца, уласнасць пана Караноўскага. Некалькі дзесяткаў гадоў назад у панскім доме была пачатковая школа, пазней, да 1966 года– васьмігадовая. У вёсцы Волькаўшчына была да 1970-х гадоў пачатковая школа. На ўсход ад вёскі Пастарыні-ІІ стаяла пачатковая школа. У 1970-х гадах у вёсцы Свайгіні зачынілі васьмігадовую школу. У гэты ж час была зачынена пачатковая школа і ў вёсцы Выгаляненты.

 

свернуть
поделиться в: