З мэтай рашэння сацыяльных, гаспадарча-бытавых, эканамічных, экалагічных пытанняў розных сацыяльных катэгорый грамадзян; фарміравання пачуцця патрыятызму, нацыянальнай свядомасці, маральна-этычных традыцый, міласэрнасці, прававых нормаў і каштоўнасцяў у навучэнцаў; фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ў моладзі, арыентацыі на пазітыўныя каштоўнасці, здольнасці працаваць на дабрабыт грамадства, прыцягнення ў сацыяльна-значную дзейнасць
ЗАГАДВАЮ:
- Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце С.В.Пастарнак:
1.1. працягнуць валанцёрскую і цімураўскую дзейнасць навучэнцаў ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў ва ўстанове адукацыі;
1.2. забяспечыць падтрымку лепшых валанцёраў і цімураўцаў;
1.3. падтрымліваць цеснае супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі: Вішнеўскім сельскім выканаўчым камітэтам, Вішнеўскай урачэбнай амбулаторыяй, установай “ТЦСОН “Цёплы дом” і інш. у вызначэнні тых, хто мае патрэбу ў дапамозе.
- Класным кіраўнікам:
2.1. арганізаваць групавое шэфства за сталымі людзьмі навучэнцаў V-XI класаў (дадатак 1):
2.2. арганізаваць індывідуальнае шэфства за сталымі людзьмі (дадатак 2).
- Вызначыць перыядычнасць аказання дапамогі і наведванняў – 1 раз у тыдзень (абавязкова) і па меры неабходнасці.
- Педагогу-арганізатару Р.М.Капач:
4.1. вясці звесткі аб сталых людзях і аб наведваннях;
У справу 01-05
2
4.2. забяспечыць інфармацыйную падтрымку руху, прадстаўляць адміністратару сайта фатаграфіі па выніках наведванняў;
4.3. ажыццяўляць штотыдзень аналіз праведзенай работы і прадстаўляць інфармацыю намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце С.В.Пастарнак.
- Адміністратару сайта А.Э.Андруковіч штотыдзень размяшчаць на сайце інфармацыю, фатаграфіі па выніках наведванняў.
- Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце С.В.Пастарнак.
Дырэктар К. В. Зубкевіч
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
С.В.Пастарнак
Азнаемлены: А.Э.Андруковіч
Р.М.Капач
Л.У.Тумаш
А.С.Баран
Т.Э.Віткевіч
Н.І.Тумаш
А.П.Лось
А.А.Раткевіч
Г.Э.Андруковіч
свернуть