Военно-патриотическое воспитание

  • ПРОФИЛЬНЫЕ КЛАССЫ ВОЕННО-ПАТРИОТИЧЕСКОЙ НАПРАВЛЕННОСТИ перейти
  • КАК СТАТЬ ОФИЦЕРОМ скачать
  • ПЕРЕЧЕНЬ ВВУЗов скачать
  • ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ КАДЕТСКОЕ УЧИЛИЩЕ" перейти
  • ЦЕНТР ПРОФОРИЕНТАЦИОННОГО КОНСУЛЬТИРОВАНИЯ перейти
  • СПЕЦИАЛЬНОСТЬ ДЛЯ ЖИЗНИ скачать
  • Конституция Республики Беларусь перейти
  • Концепция национальной безопасности Республики Беларусь перейти
  • Военная доктрина Республики Беларусь перейти
  • Закон Республики Беларусь Об Обороне перейти
  • Закон Республики Беларусь О Вооруженных Силах Республики Беларусь перейти
  • Закон Республики Беларусь О статусе военнослужащих перейти
  • Закон Республики Беларусь О воинской обязанности и воинской службе перейти
  • КАЛЕНДАРЬ ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПРАЗДНИКОВ, ПРАЗДНИЧНЫХ ДНЕЙ, ПАМЯТНЫХ И ПРАЗДНИЧНЫХ ДАТ скачать

 

План мероприятий по военно-патриотическому воспитанию

развернуть

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар  дзяржаўнай

установы адукацыі

“Вішнеўская  сярэдняя школа”          

                           А.У.Рогач   

“__”                      2023г

 

 

 

Аналітычная справаздача аб дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню за 2022/2023 навучальны год

Ваенна-патрыятычнае выхаванне вучняў з’яўляецца састаўной часткай адукацыйнага працэсу. Дзейнасць па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ажыццяўлялася па трох асноўных накірунках: ваенна-ідэалагічнае, ваенна-гістарычнае і ваенна-спартыўнае. Акрамя гэтага вялася прафарыентацыйная работа з навучэнцамі для асэнсаванага выбару імі навучання ў ваенных установах адукацыі, работа па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў.

Планаванне  дзейнасці па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ажыццяўлялася ў адпаведнасці з гадавым планам работы ўстановы адукацыі, праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг., у якой вызначаны асноўныя рэспубліканскія мерапрыемствы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню.

Пры правядзенні мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці выкарыстоўваліся розныя формы і метады:

- прагляд і абмеркаванне кінафільмаў ваеннай тэматыкі (“Брэсцкая крэпасць”, “У чэрвені  41”);

- круглы стол:  “Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучае”; “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”; “Мы разам за бяспеку”;

- дыялогавыя пляцоўкі: “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; “Моладзь будучага”; “Гонар за Беларусь”;

- мітынгі-рэквіем: “Што я ведаю пра Афганскую вайну. Афганістан – наша памяць і боль”, “Чарнобыль - наш боль і памяць”;

- гадзіна патрыятызму «Гісторыя падзей Вялікай Айчыннай Вайны»;

- адзіныя ўрокі: “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”, “У адзінстве народа – вялікая сіла”, прымеркаваныя да году міру і стварэння.

Значная ўвага надавалася наведванню музеяў. Наведаны: гісторыка-этнаграфічныя музеі ДУА “СШ № 5” і ДУА “Гімназія г. Смаргоні”; Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, музей “Спартыўныя сузор’і Смаргоншчыны”  ДУА “СШ № 7 г. Смаргоні”, музей электрычнасці ДУА “СШ № 2 г.Смаргоні”; экскурсіі ў школьны музей “Скарбніца Вішнеўскай старонкі” (экспазіцыі: “Палітыка генацыда ў гады Вялікай Айчыннай вайны”; “Нашы землякі – удзельнікі вайны”; “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”).

Фарміраванню ў навучэнцаў пазітыўнага стаўлення да ваеннай службы садзейнічала супрацоўніцтва з воінскімі часцямі: Смаргонскай пагранічнай групай  в/ч 2044, Вучэбным цэнтрам  ДУА “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”. 

Надзялялася значная ўвага правядзенню прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі для ўсвядомленага выбару імі навучання  ў ваенных установах адукацыі. Арганізавана сустрэча навучэнцаў XI класа з былым выпускніком установы адукацыі, курсантам Магілёўскага інстытута МУС Батура Максімам, экскурсія ў Інстытут пагранічнай службы; сустрэчы з ваенным камісарам Смаргонскага раёна падпалкоўнікам Курловым Раманам Аляксандравічам, намеснікам ваннага камісара - начальнікам мабілізацыйнай групы капітанам Мацкевічам Віталем Генадзьевічам.

Праведзены спаборніцтвы па зімоваму і летняму шматбор’ю “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту ў рамках Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь, спаборніцтвы “Снежны снайпер”, спаборніцтвы па стральбе (у рамках круглагадовай спартакіяды); ваенна-патрыятычныя гульні “Арлёнак”, “Зарнічка”, ваенна-прыкладная гульня “Разведатлон”, праведзены  агляд строя і песні.

Зроблены акцэнт на правядзенні акцый “Абеліск” (добраўпарадкаванне і ўборка тэрыторыі вакол абеліскаў загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны аг. Вішнева, в. Малінавая, в.Бібкі), акцыі “Дапаможам сталым людзям”.

Вялікая ўвага ўдзялялася рабоце са сцягавай  групай.

Усе праведзеныя мерапрыемствы мелі вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, спрыялі рашэнню задач ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове. Трэба адзначыць рост цікавасці вучняў да спраў патрыятычнай накіраванасці, актыўнасці вучняў у арганізацыі і правядзенні агульнашкольных мерапрыемстваў, грамадска-карысных спраў. Вялася работа па ўдасканальванні сістэмы ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў. Пастаўленыя задачы па патрыятычнаму выхаванню рэалізаваны,  работу лічу здавальняючай.

Разам з тым неабходна актывізаваць пошука-даследчую работу па ўшанаванню памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.  Прадугледзець у новым навучальным годзе адкрыццё класа ваенна-патрыятычнага накірунку. У 2023/2024 навучальным годзе неабходна  ажыццяўляць больш цеснае супрацоўніцтва з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі аб’яднаннямі “БРСМ”, “БРПА”.

 

Мэта:

 фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны і авалоданні неабходнымі для гэтага ведамі, уменнямі і навыкамі, арганізацыя ўзаемадзеяння з усімі патэнцыйнымі суб’ектамі ваенна-патрыятычнага выхавання.

Задачы:

  выхоўваць паважлівыя адносіны да Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь;

прадоўжыць работу па фарміраванню ў вучняў пачуцця гонару за гістарычнае мінулае сваей Айчыны;

выхоўваць адказнасць перад сваёй краінай, гатоўнасць абараняць інтарэсы беларускага грамадства,  

актывізаваць пошука-даследчую работу па ўшанаванню памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.

 

 

Планаванне дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню

1. Ваенна-ідэалагічны накірунак

п/п

Назва мерапрыемства

Катэгорыя вучняў

Тэрмін правядзення

Адказныя

1.1

Мерапрыемствы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню  ў адпаведнасці з дзяржаўнымі святамі, святочнымі днямі і памятнымі датамі:

Адзіны ўрок “Дзень народнага адзінства”;

I-XI

класы

 

кастрычнік

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М, педагог-арганізатар

 

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М, педагог-арганізатар

урачыстая лінейка “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”;

сакавік

 

адкрыты дыялог “Расія і Беларусь – наш агульны дом”;

 

красавік

 

 

мітынг-рэквіем «Пакуль мы памятаем – мы жывём!”;

 

май

 

акцыя «Спяём гімн разам”;

 

май

 

святочная праграма «Квітней, мой родны край!”

ліпень

 

1.2.

 Інфармацыйныя гадзіны:

“Год міру і стварэння – разам будуем будучыню” (21верасня - Міжнародны Дзень Міру)

 

 X клас

 

 

верасень

 

 

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

 

“Міру – мір!”  !”  (у рамках Дня салідарнасці ў барацьбе з тэрарызмам- 20 снежня)

VII клас

снежань

1.3

Работа ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага  праекта ШАГ:

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў да спартыўных вяршынь”;

 

VIII-XI

класы

 

 

верасень

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”

VIII-XI

класы

люты

1.4

Правядзенне сумесных  мерапрыемстваў у класных калектывах  ваенна-патрыятычнай накіраванасці:

 

 

 

 

 

 

 

 

Аліеў Р. Г.

класныя кіраўнікі

 

конкурс малюнкаў “Ганаруся Беларуссю”;

III-IV класы

 

кастрычнік

 

Андруковіч А.Э.

віктарына “Сімвалы краіны Беларусь”;

III клас

кастрычнік

Баравая В.С.

 экскурс у гісторыю “Генацыд беларускага народа”;

X клас

 

лістапад

 

Віткевіч Т.Э.

віктарына “Што мы ведаем пра Беларусь”

 

II клас

снежань

Мацкевіч І.З.

1.5

Мітынгі каля  абеліску воінскай славы, магілы лётчыка, загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны 

I-XI

класы

люты

май

чэрвень

Аліеў Р. Г.,

Капач Р.М.,

педагог-арганізатар

1.6

Віктарына “Беларусь у маім сэрцы”

IX клас

кастрычнік

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

1.7

Удзел у рэспубліканскіх патрыятычных акцыях:

“Да абароны Айчыны гатовы!”, 

“Служым Беларусі!”

VIII-XI

класы

 

люты

 

Аліеў Р.Г.

 

 

1.8

Тыдзень патрыятызму “Праславілі нашу Айчыну”

V-XI

класы

люты

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М.,

педагог-арганізатар,

класныя кіраўнікі

1.9

Ток-шоў “Маленькія героі вялікай вайны”

V-VIII класы

люты

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

1.10

Гадзіны роздуму:

“Патрыятызм. Грамадзянскасць. Абавязак”;

 

V-VI

класы

 

снежань

 

Аліеў Р.Г.

“Я грамадзянін сваёй краіны”

VII-VII

класы

люты

 

Аліеў Р.Г.

1.11

Дэкада “Афганістан у лёсах нашых землякоў”:

урокі Мужнасці з запрашэннем воінаў-афганцаў

VIII-XI класы

люты

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М.,

класныя кіраўнікі

1.12

Урачыстая лінейка “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

I-XI

класы

сакавік

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М., педагог-арганізатар

1.13

Акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечаная ўрачыстаму ўручэнню пашпартоў маладым грамадзянам

VIII-XI

класы

сакавік

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М., педагог-арганізатар

1.14

Дэкада грамадска-карысных спраў  “Чарнобыль: захоўваючы памяць”

I-XI

класы

красавік

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М.,

педагог-арганізатар

1.15

Лекцыя-прэзентацыя “Дружба без межаў” да  Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

IX-XI

класы

красавік

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М.,

педагог-арганізатар

1.16

Патрыятычная акцыя “Вялікая Перамога”

I-XI

класы

май

 

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М.,

педагог-арганізатар

2.

Ваенна-гістарычны накірунак

      2.1

 Экскурсіі:

ваенна-гістарычны комплекс “Партызанскі лагер” (в. Станькава);

 

 

лістапад

 

 

IX-XI класы

Класныя кіраўнікі,

Аліеў Р.Г.

Замкавы комплекс “Мір” ;

 

снежань

 

I-IV класы

 

Класныя кіраўнікі,

Аліеў Р.Г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;

сакавік

 

V-XI класы

Класныя кіраўнікі,

Аліеў Р.Г.

гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”

май

I-XI класы

Класныя кіраўнікі,

2.2

Кінамарафон “Дзеці і вайна”

    V-VIII

класы

люты

Аліеў Р.Г., класныя кіраўнікі

2.3

Сумесна з кіраўніком  музея правядзенне: 

- пошукавай работы на базе музея, папаўненне экспазіцый музея;

 

 

VII-XI

класы

 

 

лістапад-май

 

Кіраўнік музея;

Аліеў Р.Г.

 

урокаў мужнасці “Пакуль мы памятаем – мы жывем”

V-VIII   класы  

май

Кіраўнік музея;

Аліеў Р.Г.

 лекцый “Памяць і боль беларускай зямлі”

IX-XI    класы  

люты

 

Кіраўнік музея;

Аліеў Р.Г.

2.4

Акцыі:

 “Дарогай дабрыні”;

V-XI

класы

верасень

Аліеў Р.Г.,

Капач Р.М.,

ГА  “БРПА”, “БРСМ”

“Наша дапамога сталым людзям”;

 

лістапад

“Віншавальная пошта”;

 

май

“Цуды на Каляды”;

 

снежань

“Абеліск”;

 

 

V-VIII класы

 

верасень

снежань

студзень

“Памяць пакаленняў”

I-XI  класы

люты

май

3.

Ваенна-спартыўны накірунак

3.1

Дні прапаганды здаровага ладу жыцця

I-XI

класы

люты

май

субота

Аліеў Р.Г.,

Раткевіч А.А., настаўнік фізічнай культуры і здароўя

3.2

Велапрабег, прысвечаны Дню народнага адзінства

IX-XI класы

верасень

субота

Аліеў Р.Г.

 

 

3.3

 

 

Турысцскія паходы

 

 

 

 

 

VII-XI

класы

 

 

май, чэрвень

 

 

Аліеў Р.Г.,

Раткевіч А.А., настаўнік фізічнай культуры і здароўя

3.4

Экспедыцыя па месцах воінскай славы

IX-XI класы

май

чэрвень

Аліеў Р.Г.

 

3.5

Спартыўнае свята “Слава табе, Абаронца”

I-IV

класы

люты

Аліеў Р.Г.

Раткевіч А.А., настаўнік фізічнай культуры і здароўя

3.6

Конкурс па страявой падрыхтоўцы

V-VII

класы

люты

Аліеў Р.Г.

3.7

Спаборніцтвы па стральбе

VIII-XI

класы

люты

Аліеў Р.Г.

3.8

Ваенна-спартыўнае свята  “Я буду ў Арміі служыць”

VI-XI

класы

люты

Аліеў Р.Г.

3.9

Спартакіяда па праграме зімовага і летняга мнагабор`я  “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту ў рамках Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь

VII-XI

класы

люты, красавік

 

Аліеў Р.Г.,

Раткевіч А.А., настаўнік фізічнай культуры і здароўя

3.10

Мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці сумесна  з ГА “БРСМ”,  “БРПА”:

піянерскія зборы:

“Я – піянер сваёй краіны”;

 

 

 

 

V-VIII класы

 

 

 

 

лістапад

Капач Р.М.,

педагог арганізатар

Аліеў Р.Г.,

ГА “БРПА”, “БРСМ”

 “Час выбраў нас!”;

май

святы піянерскай дружбы

май

 

 

 

3.11

Ваенна-патрыятычная гульня  “Зарніца”

VII-VIII

класы

красавік-май

 

Капач Р.М.,

педагог-арганізатар

Аліеў Р. Г.,

ГА “БРПА”, “БРСМ”

4.

Забеспячэнне выканання патрабаванняў і нормаў бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу

4.1

Правядзенне эвакуацый

 I-XI класы

верасень

май

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

4.2

 Тыдзень супрацьпажарнай бяспекі

I-XI

класы

лістапад,

сакавік

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

4.3

 Адзіны дзень бяспекі

 

I-XI

 класы

верасень-май

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

5

Прафілактычная работа з вучнямі

5.1

 Гутарка “Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў”

 

VIII

клас

лістапад

Шаўцова Т.А.,

педагог сацыяльны

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

5.2

Маладзёжная сустрэча за круглым сталом “Адказнасць непаўналетніх за супрацьпраўныя дзеянні”

IX-XI класы

студзень

Шаўцова Т.А.,

педагог сацыяльны

Аліеў Р.Г.,

класныя кіраўнікі

6

Прафарыентацыйная работа з вучнямі

6.1

Дні прафарыентацыі

X-XI класы

па плану ВНУ

Аліеў Р. Г.

6.2

Улік ваеннаабавязаных ва ўстанове адукацыі і  прадстаўленне справаздач у ваенны камісарыят

 

кастрычнік-май

Аліеў Р. Г.

6.3

Экскурсія ў вучэбны цэнтр Дзяржаўнай установы адукацыі  “Інстытут пагранічнай службы” Рэспублікі Беларусь

IX-XI класы

кастрычнік

Аліеў Р. Г.

6.4

Экскурсія ў в/ч 2044

VIII-X класы

красавік

Аліеў Р. Г.

6.5

Арганізацыя вучэбна-палявых збораў і медыцынскай практыкі для навучэнцаў

X клас

чэрвень

Аліеў Р. Г.,

Тумаш Л.У.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть